Пастаянны савет АБСЕ 28 жніўня абмяркуе сітуацыю ў Беларусі
Пастаянны савет АБСЕ ў Вене 28 жніўня абмяркуе сітуацыю ў Беларусі. Выступіць дзейны старшыня АБСЕ прэм’ер-міністр Албаніі Эдзі Рама, паведамляецца ў твітэр-акаўнце албанскага старшынства.
Падкрэсліваецца, што АБСЕ па-ранейшаму гатовая аказаць падтрымку Беларусі. Застаецца ў сіле і запыт Рамы аб арганізацыі візіту ў Беларусь для яго і яго пераемніцы на пасадзе старшыні АБСЕ кіраўніка МЗС Швецыі Ан Ліндэ.
