Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Беларусь
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Беларусь з 20 па 22 чэрвеня.
Пытанні падрыхтоўкі візіту прадстаяцеля Расейскай праваслаўнай царквы абмяркоўваліся на сустрэчы патрыярха з паслом Беларусі ў Расеі Ігарам Петрышэнкам.
Як паведамляе сайт Маскоўскага патрыярхату, візіт прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі і 74-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
„З асаблівым пачуццём буду наведваць Берасце 22 чэрвеня, спадзяюся здзейсніць там боскую літургію ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны”, – сказаў патрыярх Кірыл.
