Паўла Севярынца зноў будуць судзіць



Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец мусіць 26 снежня з’явіцца ў Фрунзенскі раённы суд Менска.

“Цяпер будуць судзіць за заклікі да пратэставай акцыі 7 снежня, — расказаў ён. — Зноў пагражае 15 сутак. Наперадзе, думаю, яшчэ 4 суды, і калі на кожным дадуць па 15 сутак, дык будзе агулам больш за 2 месяцы. Абсурд! Гэтак хочуць паквітацца за барацьбу за незалежнасць, да якой мы заклікаем уладу”, – пракаментаваў палітык.

Нагадаем, 7, 8, 20 і 21 снежня ў Менску прайшлі акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй, адным з арганізатараў якіх быў Павал Севярынец. Агулам у акцыях бралі ўдзел да трох тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя