Паўло Зуб’юк: Зяленскі паводзіць сябе некультурна



Шанцы Уладзіміра Зяленскага стаць прэзідэнтам Украіны вельмі высокія не таму, што ўкраінцы бачаць на гэтай пасадзе толькі яго, а таму, што Пятро Парашэнка яшчэ ў канцы 2018 года меў самы высокі антырэйтынг.

На думку ўкраінскага публіцыста Паўла Зуб’юка, з таго часу мала што змянілася:

– Насамрэч тое, як паводзіў сябе Зяленскі, а Зяленскі паводзіў сябе некультурна, я нават сказаў істэрычна. Гэта не паўплывае на думку ягоных фанатаў таму, што яны галасуюць не столькі за Зяленскага, колькі супраць Парашэнкі. Гэта праблема была яшчэ ў 2018 годзе. Не толькі рэйтынг палітыкаў, але і антырэйтынг палітыкаў. У Парашэнкі быў найбольш высокі антырэйтынг – больш за 50%.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Нагадаем, што 19-га красавіка паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Украіны адбудуцца дэбаты, а само галасаванне прызначана на нядзелю, 21-га красавіка.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя