Паўлу Севярынцу прысудзілі яшчэ 30 сутак



Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі асудзілі на 15 сутак арышту за акцыю 20 снежня і 15 сутак за акцыю 21 снежня. 

Гэта адбылося праз 5 гадзінаў пасля таго, як ён выйшаў на волю пасля мінулых 15 сутак арышту.

Павал Севярынец паспеў трапіць дамоў пасля арышту. На суд ён не пайшоў. На працэсе прысутнічала ягоная маці Тацяна Севярынец. Дзве справы паводле артыкула 23.34 за ўдзел у мітынгах 20 і 21 снежня разглядала суддзя Вера Галакова.

Сёння маюць прайсці яшчэ  два дзясяткі судоў над удзельнікамі снежаньскіх пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня.