Паўлюк Быкоўскі: Беларускія чыноўнікі разгубленыя



Беларускія чыноўнікі разгубленыя, – так іх паводзіны на фоне распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі ацэньвае палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі.

Ён кажа, што нават ва ўрадзе ёсць спецыялісты, якія разумеюць пагрозу КОВІД-19, але яны вымушаныя прыслухоўвацца і літаральна адчуваць настроі Аляксандра Лукашэнкі.

Сітуацыю каментуе Паўлюк Быкоўскі:

– Калі ўжо немагчыма рабіць тое, што прадугледжана законам, але не падабаецца кіраўніку дзяржавы, то яны мусяць нейкім чынам падладжвацца, праз кропелькі вады прабірацца, але рабіць сваю справу. І я не маг сказаць, што ўся сістэма ўлады кепская. Ёсць людзі, якія на сваім узроўні спрабуюць рабіць тое, што сапраўды трэба і варта, але калі яны не могуць ісці супраць генеральнай лініі, то вось яны не ідуць.

Беларусь не ўводзіць афіцыйны каранцін, як гэта адбываецца ў суседніх краінах, ды не прыслухоўваецца да рэкамендацый міжнародных арганізацый, у тым ліку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Гэта вядзе да больш хуткага распаўсюду інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе, на сёння раніцу ў Беларусі агулам зафіксавалі 14 027 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус. У гэтую колькасць уваходзяць ачунялыя і памерлыя.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя