Паўлюк Быкоўскі: Дыпламатычнага канфлікту пакуль няма, але да яго недалёка
Дыпламатычнага канфлікту пакуль няма, але да яго недалёка. Так выказванні Аляксандра Лукашэнкі пракаментаваў у нашым эфіры палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі.
Напярэдадні на пасяджэнні па знешнепалітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка прыгразіў, што не бачыць сэнсу захоўваць амбасады Беларусі ў шэрагу краінаў праз тое, што, паводле яго, перспектывы беларускай дыпламатычнай прысутнасці ў некаторых дзяржавах не праглядаюцца.
З кантэксту вынікае, што маюцца на ўвазе – Літва і Польшча. Варта дачакацца рэакцыі другога боку, кажа Паўлюк Быкоўскі:
– Я не бачу рэакцыі Літвы і Польшчы на гэты конт, таму гэта не выглядае як скандал у поўнай меры. Ёсць ранейшая заява гэтых краін, што яны не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку як абранага прэзідэнта Беларусі. У значнай ступені выглядала скандальна, беларускі бок на гэта рэагаваў. А тут ёсць проста выказванні з аднаго боку, і пакуль што я не бачу выказванняў на гэты конт з іншага боку.
Таксама, як падкрэслівае эксперт, сваімі словамі Аляксандр Лукашэнка перакрэсліў шматгадовую працу Міністэрства замежных справаў пад кіраўніцам Уладзіміра Макея, якое працавала над нармалізацыяй стасункаў паміж афіцыйным Менскам і краінамі Еўропы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя