Паўлюк Быкоўскі: Гэта адначасова і сігнал афіцыйнаму Менску
Заклік амбасады ЗША ў Менску да сваіх грамадзянаў пакінуць Беларусь вельмі насцярожыў беларусаў. Таму што аналагічны заклік прагучаў з боку амерыканцаў у Кіеве за тры дні да вайны ў 2022 годзе.
Але журналіст і палітолаг Паўлюк Быкоўскі ў папярэджанні не бачыць нічога катастрафічнага. Бо ў Беларусі гэта не першы заклік, улічваючы нездаровую сітуацыю ў нашай кране.
Кажа Паўлюк Быкоўскі:
– Іншае пытанне, што гэта адначасова і сігнал афіцыйнаму Менску, бо такім чынам паказваецца, што Злучаныя Штаты лічаць, што сітуацыя ў Беларусі выходзіць з-пад кантролю, і можа быць небяспечна. То бок для беларускіх грамадзянаў – гэта, хутчэй, ускосны сігнал пра тое, што амерыканцы думаюць, што ў Беларусі будзе нешта небяспечнае. Такога кшталту заявы амерыканскае пасольства рабіла і падчас ковіда, калі пачыналася гэта ўся эпідэмія.
Паводле Паўлюка Быкоўскага, Пуцін не пачне вайны на два фронты, але ваенныя правакацыі не выключаны, што можа прывесці да закрыцця межаў.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя