Паўлюк Быкоўскі: Кагосьці запужаць, кагосьці супакоіць



Ядзерная зброя ў Беларусі выключна для абароны і яна не можа быць ультыматумам. Такую карцінку выдае беларуская прапаганда і вельмі інтэнсіўна, – заўважае медыя-эксперт. Аляксандр Лукашэнка таксама абвяргае інфармацыю, што ў Расеі прымеркавалі размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі да саміту НАТА ў Вільні, каб выкарыстоўваць гэта для шантажу. Ён кажа, што гэта толькі «яго просьба і яго настойлівае патрабаванне ад расейскага боку, каб гарантаваць бяспеку нашай краіны».

Кагосьці запужаць, кагосьці супакоіць, – так медыя-эксперт, аналітык праекта «Media IQ» Паўлюк Быкоўскі характарызуе беларускія заявы.

Тое, што яна з’яўляецца перад самітам НАТА, то гэта выглядае падобна на ўльтыматум. Гэтыя рэчы яны хочуць развесці. Акрамя таго вельмі цікава, як яны перыядычна пачынаюць казаць, вось зараз Лукашэнка заявіў, што нам не трэба стратэгічная ядзерная зброя, але міністр абароны Хрэнін адзначыў, што калі трэба, мы папросім і стратэгічную ядзерную зброю, калі будзе кепская рыторыка з боку нашых праціўнікаў. Гаворка ідзе пра тое, каб пераканаць тую ці іншую аўдыторыю.

Як заўважае эксперт, сапраўды ад высокіх чыноў гучаць часамі супрацьлеглыя заявы пра ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. І відавочна гэтыя заявы скіраваныя на розную аўдыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Паўлюка Быкоўскага.