Паўлюк Быкоўскі: Не трэба перабольшваць ролю расейскага «інфадэсанту»
Як да «інфармацыйнай вайны» ў Беларусі спрычынілася Расея? Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Менску аналітыкі і эксперты падзяліліся назіраннямі аб уплыве і зменах у працы дзяржаўных СМІ.
Гаворыць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі:
– Іх было і не шмат, і не працяглы час. Але ў цэлым, сапраўды адбыліся змены ў беларускай прапагандысцкай машыны. Яна ў шмат чым сінхранізавалася з расейскай. Але трэба адзначыць тое, што трансююць па беларускіх каналах, па беларускіх медыя, і тое, што трансююць па беларускіх медыя, яно накіравана на розную аўдыторыю і па-рознаму факусуецца.
На думку эксперта, інфармацыйны сімбіёз беларускага рэжыму і Расеі нарастае. Аднак калі дзяржаўныя СМІ пазбягаюць тэрміну «інтэграцыя з Расеяй», то расейскія медыяпрастора транслюе аддзінае пытанне Крамля: калі лепш пачаць інтэграцыю, падчас ці пасля пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя