Павал Мажэйка: Партыі і арганізацыі не дасягнулі сваёй мэты



Дэмакратычныя партыі і арганізацыі, якія прымаюць удзел у выбарчай кампаніі з мэтай заявіць пра сябе як альтэрнатыву, не дасягнулі сваёй мэты, такое меркаванне ў эфіры нашага радыё выказаў журналіст тэлеканала „Белсат” Павал Мажэйка.

20121108_172027

Павал Мажэйка (Фота: belsat.eu)

„Кожная палітычная структура праводзіць уласную кампанію, без яснай супольнай мэты і стратэгіі і як вынік Беларусь не мае дэмакратычных выбараў ужо 22 гады”, – кажа журналіст:

– Варта ўсё ж такі думаць, ствараць гэтыя стратэгіі, рэальна працаваць на будучыню, а не карміць сябе і выбаршчыкаў тым, што наступныя выбары ў 2020 годзе ўжо дакладна, ужо усё, гэта наша трэніроўка, а там ужо дакладна выступім і ўсіх пераможам. Гэта памылковы шлях, працаваць трэба сёння і мы бачым, што нікуды мы не падзенемся без адзінай, яснай праграмы, без адзіных кандыдатаў на гэтых акругах і зноў жа без адзінага разумення навошта наогул у Беларусі існуе апазіцыя.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле

Да завяршэння выбарчага працэсу застаецца крыху больш за тыдзень. 11 верасня мае прайсці асноўны дзень галасавання за кандыдатаў на пасады дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На 110 месцаў у ніжняй палаце Нацыянальнага сходу прэтэндуе амаль 500 кандыдатаў сярод якіх апазіцыйныя партыі і арганізацыі прадстаўляе амаль 200 кандыдатаў.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя