Павал Севярынец: Украіна – месца, дзе важыцца лёс еўрапейскай цывілізацыі



8-га ліпеня ва Уфе падчас працы Шанхайскайскай арганізацыі супрацоўніцтва чарговым разам было заяўлена, што Беларусь стала “планетарным цэнтрам дамоўленасцей па Украіне”.

Тым часам, ў Гомельскую вобласць днямі прыбыла да тысячы бежанцаў з Данбаса, а ўсяго адтуль з’ехала да мільёна жыхароў.

Кажа сустаршыня Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай Павал Севярынец:

– Расейская прапаганда і палітыка робяць усё, каб уз’яднанне Украіны не адбылося, але ў гістарычнай перспектыве Україна мае толькі адзін шлях – далучаць гэтыя землі і гэтых людзей – мяккай сілай, любоўю, перамогай свайго ладу жыцця над тым, які прапануе Крэмль – мінуўшчынай, якая зараз пануе ў разбураным Данбасе. Дай Бог поспеху Украіне, бо гэта – месца, дзе важыцца лёс еўрапейскай цывілізацыі агулам. 

Сітуацыя ў Данбасе ізноў выходзіць з-пад кантролю, улічваючы артабстрэлы бакоў ды загубу людзей. Імаверна, за геапалітыкай ды пошукамі “самавызначэння” ДНР ды ЛНР убаку застаюцца лёсы простых данбасцаў, якім наканавана  самавыжыванне.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя