Паведамляецца пра павелічэнне актыўнасці авіяцыі РФ у Беларусі
19-га студзеня ў паветранай прасторы Беларусі назіраецца высокая актыўнасць вайсковай авіятэхнікі.

Мінабароны тлумачыць гэта другім этапам сумесных лётна-тактычных вучэнняў Узброеных сілаў Беларусі і Расеі.
З аэрадрому ў Мачулішчах вылятаў самалёт А-50, прызначаны для вядзення паветранай выведкі, з аэрадрому ў Баранавічах „экіпажамі авіяцыі ажыццяўляецца вынішчальнае авіяцыйнае прыкрыццё важных дзяржаўных і вайсковых аб’ектаў”, з аэрадрому ў Лідзе „экіпажы авіяцыі адпрацоўваюць пытанні пераадолення СПА праціўніка і нанясення ўдараў па аэрадромах і верталётных пляцоўках умоўнага праціўніка”.
Тым часам артылерыйскія падраздзяленні 6-й асобнай механізаванай брыгады „прыводзяцца ў гатоўнасць для выканання задач” у межах сумесных мерапрыемстваў „баявога зладжвання”.
