Павел Казанэцкі: Захад не мае доўгатэрміновай палітыкі адносна Беларусі
Адсутнасць выпрацаванай і стабільнай стратэгіі адносна Беларусі з боку Захада гэта не наступствы палітыкі Лукашэнкі ці змены палітычных раскладаў у самой Еўропе ці ЗША.
Гэта найперш адсутнасць інтарэсу да Беларусі як да краіны, лічыць старшыня таварыства “Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр” Павел Казанэцкі:
– Захад не мае абдуманай, доўгатэрміновай палітыкі адносна Беларусі. Праблема ў тым, што ўвага да Беларусі на Захадзе ўзрастае тады, калі адбываюцца рэпрэсіі, калі грамадскія дзеячы, а таксама незалежныя СМІ знаходзяцца пад прэсінгам, калі шмат людзей сядзіць у турмах, калі адбываюцца арышты. А калі сітуацыя ў Беларусі спакойная, то ўвага да яе зніжаецца.
Далейшая палітыка адносна Беларусі будзе залежыць ад падзей ва Украіне і ўнутраных падзей у самой Беларусі, лічыць Павел Казанэцкі.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава