Павел Казлоўскі: Кадравы ператрус можа быць звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі…



Былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі пракаментаваў апошнія кадравыя перастаноўкі ў галоўным ваенным ведамстве краіны.

Як вядома, 20 студзеня экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў узначаліў Раду Бяспекі, а кіраўніком Міністэрства абароны прызначаны Віктар Хрэнін, які раней кіраваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Павел Казлоўскі: Мы пачыналі будаваць беларускія ўзброеныя сілы і хацелася б, каб нашы пераемнікі працягвалі справу на карысць суверэннай краіны. Каб беларуская армія была боездольнай і менш было скандалаў, звязаных са службай. Усё гэта і патрэбна будзе вырашаць новаму міністру абароны.

РР: Пасада кіраўніка Рады бяспекі для Андрэя Раўкова – гэта падвышэнне?

Павел Казлоўскі: Адназначна. Сакратар Рады бяспекі будзе займацца пытаннямі агульнай бяспекі і адказваць практычна за ўсе сілавыя структуры.

Таму новая пасада для Раўкова – гэта зусім іншыя выклікі. І ў кар’ерным плане – гэта безумоўны рост.

РР: Ці выпадковасць, што кадравыя перастаноўкі ў сілавым блоку прайшлі ў год прэзідэнцкіх выбараў?

Павел Казлоўскі: Думаю, пэўным чынам гэта звязана. Тым больш, мы ж бачым, што і ў Расеі адбываецца кадравы ператрус, а таму, напэўна, і гэта неяк паўплывала.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя