Павел Латушка: 9 траўня – аб’яднаўчы дзень для беларусаў
9 траўня. Гэты дзень павінны стаць аб’яднаўчым для беларусаў. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка запрашае разам адзначыць гэтае свята і паказаць сваю моц.
Паводле палітыка, у траўні могуць аднавіцца пратэсты. Гэта важны дзень, ён з’яўляецца агульнай каштоўнасцю для ўсёй Еўропы. Мы прапануем 9 траўня прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах.
Кажа Павел Латушка:
– Толькі аб’яднаўшыся менавіта ўнутраным пратэстам, калі нас будзе шмат па ўсёй Беларусі, бо яны будуць канцэнтравацца ў Менску. Гэта мы таксама ведаем. Мы будзем праходзіць рамкі, мы будзем паказваць, што мы ніякія не тэрарысты, што мы адкрыта ідзём, шчыра, з усмешкамі на наша свята, і калі збяромся, скажам нашым голасам тое слова, якое будзе вельмі важнае для ўсіх нас і якое будзе вельмі балючае для рэжыму, для кіраўніка гэтага рэжыму.
„9 траўня – дзяржаўнае свята. Беларусам ніхто не забароніць выходзіць на вуліцу. Не абавязкова браць сімволіку, бо мы разумеем, якую агрэсію яна выклікае ў нелегітымнай улады”. Так кажа Павел Латушка.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя