Павел Латушка – дыпламатам РБ: Няўжо вы не чуеце стогнаў беларускага народа?



Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка ўзгадаў пазіцыю былога пасла Ігара Ляшчэні і звярнуўся да дыпламатаў, якія працягваюць працаваць.

Я помню, калі ён публічна зрабіў заяву супраць гвалту, наколькі усіх нас гэта натхніла, што калега, пасол, дыпламат адкрыта выказаў сваю пазіцыю. На жаль, сёння пакутуюць вельмі многія, у тым ліку дыпламаты. Я хачу звярнуццу да калег-дыпламатаў, калі яны яшчэ могуць так звацца. Няўжо вы не чуеце стогнаў беларускага народа? Няўжо вы пагадзіцеся з вар’яцтвам дыктатара, які знішчае ўсё ў краіне любы пункт гледжання, любую пазіцыю любога чалавека, няўжо вы не знойдзіце сіл, каб нават ў падполлі стварыць супраціў. Змагацца за беларусаў, каб вы, у першую чаргу вы, маглі людзьмі звацца.

Прозвішча былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні з’явілася ў спісах затрыманых, якія ўтрымліваюцца на Акрэсціна. Напярэдадні ў экс-дыпламата прайшоў ператрус. Сілавікі ў сераду, 11 жніўня, прыйшлі з ператрусамі да цэлага шэрагу ўдзельнікаў праекту “Сход”. Праваабаронцы паведамлялі пра затрыманні некалькіх дзясяткаў чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя