Павел Латушка даў паказанні супраць Лукашэнкі ў пракуратуры



Павел Латушка даў паказанні ў Акруговай пракуратуры ў Варшаве ў якасці пацярпелага па раней пададзенай заяве супраць прадстаўнікоў нелегітымнай улады. У заяве гаворыцца пра пагрозы фізічнай расправы і падрыхтоўку акта міжнароднага тэрарызму.

Пракурору былі прадстаўлены факты пагроз асабістай бяспецы, жыццю і здароўю, а таксама прозвішчы і імёны ўсіх асоб, якія ажыццяўлялі публічныя і непублічныя пагрозы.

„Усе тыя, хто сёння здзяйсняюць злачынствы ў нашай краіне, атрымаюць пакаранне. Нікому не ўдасца пазбегнуць адказнасці”, – падкрэсліў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя