Павел Латушка: Дыктатар і яго ўрад будуць пазбаўленыя міжнароднай прававой суб’ектнасці
Еўразвяз прыняў рэзалюцыю, якая падтрымлівае імкненне прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку да адказнасці за вайну, і распаўсюдзіць ўсе санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, і на рэжым Лукашэнкі.

Кіраўнік народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка адзначае, што дзякуючы дэмакратычным сілам, пачаў разумець рэальную ролю Лукашэнкі ў гульнях Крамля:
– Каманда НАУ мае намер развіваць і маштабаваць шматвектарную кампанію “Punish Putin spabeet”. Пакараць марыянетку Пуціна – прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці.
Увесь свет павінен расплюшчыць вочы і як мага хутчэй прыняць канкрэтныя дзеянні, якія заціснуць рэжым Лукашэнкі ў такія ціскі, з якіх яму ўжо будзе немагчыма выбрацца, выкруціцца і сысці ад адказнасці. Мы будзем працягваць нарошчваць абароты інфармацыйнай кампаніі ў супрацоўніцтве з беларускімі дыяспарамі, народнымі пасольствамі і буйнейшымі СМІ, каб заклікаць міжнародную супольнасць зрабіць рэальныя крокі для поўнай, фактычнай ізаляцыі Лукашэнкі. Дыктатар і яго ўрад будуць пазбаўленыя міжнароднай прававой суб’ектнасці, стаўшы поўным палітычным нулём.
Інстытуты Еўразвязу заклікаюць да неабходных дзеянняў для ўсебаковага расследавання злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі супраць народаў Беларусі і Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
