Павел Латушка: Гэта чарговы факт міжнароднага тэрору
«Гэта чарговая акцыя міжнароднага тэрору, арганізаваная рэжымам Лукашэнкі». Павел Латушка выказаўся з нагоды інфармацыі пра знойдзеныя целы мігрантаў на польска-беларускай мяжы.
– Усё гэта сумна. Але ўсе павінны зразумець галоўную прычыну. Першапрычына – гэта тое, што ў руля Беларусі знаходзіцца дыктатар, злачынца. Тое, што гэта адмысловая аперацыя, арганізаваная па яго ўказанні, і тое, што гэта чарговы факт міжнароднага тэрору, арганізаваны міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй – рэжымам Лукашэнкі.
Нагадаем, напярэдадні Беларускі пагранкамітэт паведаміў, што на беларуска-польскай мяжы быў знойдзены труп жанчыны – грамадзянкі Іраку. У сваю чаргу польская памежная служба паведаміла, што ў памежным з Беларуссю раёне знойдзеныя целы трох чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя