Павел Латушка: Гэта як прыклад, як прэцэдэнт



Лідар Нацыянальнага антыкрызіснага камітэта, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка 2 чэрвеня ў 9 гадзін раніцы падаў заяву ў пракуратуру Рэспублікі Польшча.

У сваёй заяве Латушка просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Карпянкова – намесніка міністра ўнутраных спраў, Івана Церцеля – старшыню КДБ Беларусі і прадстаўнікоў злачыннага рэжыму.

Кажа Павел Латушка:

–  У сувязі з тым, што пагроза пазбаўлення жыцця, майму здароўю, адрасаваная ў мой адрас, гэта як прыклад, як прэцэдэнт. Каб паказаць, што ўсе тыя асобы, якія  сёння ажыццяўляюць гвалт у дачыненні да беларусаў у Беларусі, па-за межамі Беларусі, павінны быць пакараныя, яны павінны быць прыцягнутыя да адказнасці. Бо ў адпаведнасці з заканадаўствам краін-суседніх, у адпаведнасці з еўрапейскім заканадаўствам – гэта ўсё з’яўляецца злачынствамі. Так што гэта ў нейкім сэнсе і сімвалічна, але абсалютна рэальны і эфектыўны крок.

Паводле Паўла Латушкі, нельга, каб пагрозы злачынцаў і дэманстрацыя іх намераў у міжнародным рэчышчы засталіся без увагі і пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя