Павел Латушка: Гэты даклад падае падрабязную інфармацыю па гэтай справе
Госць Рацыі — намеснік старшыні аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

РР: Лабараторыя гуманітарных даследаванняў Ельскай школы грамадскай аховы здароўя апублікавала справаздачу. Яна называецца «Супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у сістэматычнай дэпартацыі дзяцей з Украіны». Давайце патлумачым нашым слухачам: для чаго гэтая інфармацыя такая важная.
Павел Латушка: Па-першае, Ельская школа апублікавала свой даклад у лютым бягучага году, калі яна прадставіла інфармацыю пра здзяйсненне ваенных злачынстваў з удзелам Расейскай Федэрацыі ў адносінах да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый і пераадукацыі ўкраінскіх дзяцей. Пазней, праз месяц, быў выдадзены ордэр на арышт у адносінах да Пуціна і Львовай-Бяловай рашэннем пракурора Крымінальнага трыбуналу ў горадзе Гага.
Гэта вельмі аўтарытэтны інстытут, арганізацыя, якая дапаўняе сваю першую частку справаздачы, апублікаваную ў лютым у адносінах да Расеі, менавіта часткай, звязанай з дзеяннямі на тэрыторыі Беларусі, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі ў кантэксце супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у сістэматычнай дэпартацыі дзяцей Украіны. Тут прыводзіцца інфармацыя пра колькасць дзяцей, месцах, маршрутах, праграмах перамяшчэння, ключавых постацях у прыняццях гэтых рашэнняў.
Цалкам матэрыял:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
