Павел Латушка: Гэты гвалт, які ўчыніла ўлада Беларусі, ніхто не даруе



5 верасня сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка наведаў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя і даў інтэрв’ю нашаму журналісту.

РР: Напачатку я хацеў бы выясніць такую сітуацыю. Калі Вы выехалі на тэрыторыю Польшчы, беларускія дзяржаўныя СМІ і тэлеграм-каналы паведамлялі пра тое, што Павел Латушка ледзьве не ехаў у багажніку амбасадара. Вось такія маніпуляцыі. Для чаго яны патрэбныя беларускім уладам?

Павел Латушка: Ну гэта тое ж самае, як расшыфроўка размовы на конт Навальнага. Мы разумеем што гэта ўсё прапагандысцкія хвыты, але фактычна гэта нават фэйкамі цяжка назваць, бо гэта на столькі нізкапробныя інсінуацыі, што дзіву даешся, хто іх можа выдумляць, навошта іх выдумляць і хто ў гэта можа паверыць. Сказаць, што Латушка палезе ў багажнік, проста трэба не ведаць мяне і мой характар, і маю грамадзянскую пазіцыю. Так што гэта абсалютна не адпавядала рэчаіснасці. Мы ехалі разам з паслом Польшчы. Сапраўды я быў запрошаны і планую на наступным тыдні прыняць удзел у эканамічным форуме ў Крыніцы. У гэтым годзе ён адбудзецца ў Карпачах. У якім таксама, дарэчы, прыме ўдзел і Святлана Ціханоўская. Гэта вядомая эканамічная пляцоўка, дзе сустракаюцца палітыкі і кіраўнікі ўрадаў, дзяржаў. Можа зараз з-за пандэміі будзе менш такіх прысутных з розных краін Еўропы, перадусім Цэнтральнай і Усходняй. Для нас вельмі важна праінфармаваць іх аб тых падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі, і таксама пачуць іх погляды, як яны бачаць вырашэнне гэтай сітуацыі і магчымую дапамогу з боку Еўрапейскага звязу ў вырашэнні гэтай сітуацыі ў Беларусі.

РР: Гэты ваш візіт вельмі інтэнсіўны, вельмі шмат спаткання з вышэйшымі прадстаўнікамі польскай палітычнай эліты. Вы таксама сустракаліся ў Вільні. Калі вы сустракаецеся з польскімі палітыкамі, якія адчуванні Беларусі, бо не будзем забывацца, што Польшча некаторы час нават спрабавала пасябраваць з Аляксандрам Лукашэнкам, але выбары 2020 года акурат паказалі, што не, не можна, не патрэбна. 

Павел Латушка: Ну вы ведаеце, што і беларуская дыпламатыя, да якой я належыў, апошнія больш за 20 гадоў рабіла ўсё дзеля таго, каб у нашай краіне адбываліся эвалюцыйныя змены. Мы можа з ілюзіяй, зараз разумеем, верылі ў тое, што дзякуючы арганізацыі прамых кантактаў паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі палітычных еўрапейскіх элітаў, кіраўнікамі дзяржаў, удасца зрабіць, каб адбыліся змены ў нашай краіне ў пытаннях свабодаў грамадзян, правой чалавека, сродкаў масавых інфармацый, дэмакратычных выбарчых прынцыпаў. Але гэта аказалася ўсё ілюзорным, марным. Нам удалося, канешне, і гэта, можна сказаць, учарашні поспех беларускай дыпламатыі, – зняць санкцыі. У тым ліку, дарэчы, і Польшча падтрымлівала гэты падыход. Бо зноў-такі, усе зыходзілі з палажэння, што прэзідэнт Лукашэнка з’яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі ў адносінах да даволі актыўнай пазіцыі Расейскай Федэрацыі. І гэтае перакананне перанялі і ў сталіцах – і ў Берліне, і ў Парыжы, дзе, дарэчы, я працаваў, і ў Мадрыдзе, і ў Лісабоне. За адносіны з гэтымі краінамі я адказваў. Гэта ўсе прынялі. Але сёння мы бачым, што сітуацыя абсалютна змянілася. Як раз такі пагроза страты незалежнасці ідзе менавіта ад дзеючага яшчэ на сёння кіраўніка дзяржавы. Таму і ў палітычных колах Польшчы, і гэта не толькі датычыцца Польшчы, усіх практычна еўрапейскіх краін, змяніўся падыход у адносінах да гарантавання праз дзеючага кіраўніка незалежнасці краіны, і самае галоўнае – недапушчальнасці гвалтоўнага парушэння правоў чалавека ў еўрапейскай краіне ў 21 стагоддзі. Тое, што адбылося 9, 10, 11, адбываецца па сённяшні дзень. Давайце не забываць, што і па сённяшні дзень затрымліваюць сотні людзей, узбуджаюцца крымінальныя справы, арышты, церпяць дзеці, падлеткі, старыя людзі, моладзь, студэнты. Тое, што адбываецца, гэта не мае прэцэдэнтаў у гісторыі еўрапейскіх краін у 21 стагоддзі. Гэта не магчыма быць заакцэптаваным ніводнай грамадскасцю еўрапейскай краіны. Я ў гэтым перакананы.

РР: Польскія і еўрапейскія палітыкі гавораць, што яны ўжо даўно не вераць Аляксандру Лукашэнку. Макей, ці моцны ён дыпламат, каб зноўку перафарматаваць Еўропу, каб пераканаць, што сапраўды Беларусь нібы дэмакратычная дзяржава, з якой можна супрацоўнічаць?

Павел Латушка: Макей моцны дыпламат, і тое, што ўдалося зрабіць за апошнія гады, менавіта дзякуючы Макею і беларускім пасольствам за мяжой, шмат якім паслам у еўрапейскіх краінах, тут можна ўспомніць і намесніка міністра Алену Купчыну, і Алега Краўчанку, намесніка, якія адказвалі за адносіны з Еўпейскім звязам, усёй гэтай камандзе ўдалося пераканаць Еўропу, што Лукашэнка з’яўляецца гарантам незалежнасці, што мы гатовы ісці шляхам эвалюцыі да зменаў. І гэта была перамога. Перамога на той дзень. На сённяшні дзень усё гэта знаходзіцца ў рамках фрустрацыі, фрустрацыі і палітыкі міністра і міністэрства замежных спраў. І я перакананы ў тым, што ўжо сёння, і я пытаўся ў міністраў замежных спраў іншых еўрапейскіх краін, ці будзеце вы верыць словам беларускага міністра замежных спраў Макея, ці будзеце верыць словам беларускіх паслоў, і мне быў дадзены абсалютны ясны і адназначны адказ – не. Ужо пераканаць не ўдасца. Гэта немагчыма выбачыць і праз гэта немагчыма пераступіць. І паўстае пытанне. Чым будзе займацца беларуская дыпламатыя, калі захавае ўладу Лукашэнка? Яна проста нічым не будзе займацца. І не будзе ніякіх магчымасцяў – ні палітычнага характару, ні эканамічнага характару. Бо ніхто не будзе гатовым інвеставаць у нестабільную палітычную сітуацыю ў Беларусі свае капіталы, ніхто не будзе гатовы ажыццяўляць сустрэчы, адзіная праблема, якая будзе, – гэта аднаўленне правоў чалавека. А тут, я перакананы, што рэжым не пойдзе на гэты гандаль. Тут увогуле гандлявацца трэба перастаць, як можна гандлявацца тым, што вызваліце палітвязняў, а за гэта мы пааблегчым санкцыі, ці зробім нейкія крокі насустрач. Гэта базавае пытанне, якое не павінна ўвогуле быць прадметам гандлю. Яно павінна быць вырашана.

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя