Каардынацыйная рада прадставіць антыкрызісную праграму



Выхад з крызісу Беларусі – пры пасрэдніцтве Еўразвязу і партнёраў. Каардынацыйная рада беларускай апазіцыі гатовая прадставіць праграму пераадолення крызісу ў краіне.

Пра гэта сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка заявіў у панядзелак на пазачарговым пасяджэнні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента. Паводле Латушкі, Беларусь знаходзіцца на краі эканамічнай прорвы, выхад з яго будзе складаным:

– Новая Беларусь павінна разлічваць на пазітыўную позву. Мы вітаем распрацоўку „плана Маршала” для Беларусі, але яго павінна падтрымаць уся Еўропа і магчыма партнёры ў ЗША, Вялікабрытаніі і Канадзе. План павінен быць комплексным. Паралельна Каардынацыйная рада прадставіць у бліжэйшы час антыкрызісную праграму для нашай краіны, якая будзе ажыццяўляцца адначасова з рэформай дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Павел Латушка падкрэслівае, што кожны дзень існавання ўлады Аляксандра Лукашэнкі – паглыбляе палітычны і эканамічны крызіс у Беларусі. А адпаведна выходзіць з яго будзе складана. Сказаў палітык на еўрапейскай арэне.

Беларускае Радыё Рацыя