Павел Латушка: Лукашэнка не мае права прызначаць рэферэндум
Госць Рацыі – адзін з асноўных апанентаў рэжыму, што пануе ў Беларусі, лідар Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка.
РР: Рады вітаць Вас у нашай беластоцкай студыі. Сённяшняя сітуацыя, як яе ахарактарызаваць? Гэта пат, гэта сітуацыя чакання на нейкіх «чорных лебедзяў», як кажуць палітолагі?
Павел Латушка: Не, гэта не пат. Мы бачым, што разгортваецца агульная еўрапейская абстаноўка зусім іншая, чым яна была два гады таму. Мы разумеем, што Беларусь сёння – гэта не праблема ў самой Беларусі. Лукашэнка стварыў рэгіянальны знешнепалітычны крызіс. Ён пагражае суседзям. Ён называе суседзяў ворагамі – Польшчу, Літву, Украіну. Гэта ўжо геапалітычная сітуацыя, якая з гэтага пункту гледжання будзе мяняцца. Гэта, напэўна, унутры Беларусі, я спадзяюся, мяне чуюць беларусы, пагадзяцца са мной, што нічога не змянілася. Людзі ненавідзяць Лукашэнку і не хочуць, каб ён быў. Таму гэта не статычная сітуацыя. Гэта сітуацыя, якая развіваецца.
Чакае нас зараз выпрабаванне, звязанае з палітычнай кампаніяй, якую распачынае Лукашэнка. Вельмі важна нам сабрацца разам, прыйсці і паставіць два разы супраць на гэтым рэферэндуме. Зрабіць несапраўдным рэферэндум, несапраўдным злачынствам, якое ён робіць. Бо інакш мы будзем моўчкі сядзець і назіраць, што ён будзе рабіць.
Мы сёння адкрылі платформу «Голас», можна заходзіць у чат, можна камунікаваць, можна выказваць свой пункт гледжання. Мы адкрывае інтэрнэт-сайт «Рэферэндум 2022». Нам важна ведаць вашыя меркаванні. Мы будзем рабіць турбулентнасць сітуацыі на рэферэндум. Таму што Лукашэнка не мае права прызначаць рэферэндум. Ён ніхто. Ён не прэзідэнт. Другое. Немагчыма праводзіць плебісцыты, калі ў турмах тысячы, калі няма незалежнай прэсы, калі няма няўрадавых арганізацый, калі няма магчымасці наглядання за плебісцытам, калі папярэдне затрымліваюць назіральнікаў яшчэ з тых выбараў. Пры які плебісцыт можа ісці размова, калі Канстытуцыю ўвогуле не абмяркоўваецца? Калі Лукашэнка не дае гэты праект Канстытуцыі, а ў апошні момант публікуе, лічыць, што беларусы за адзін дзень вырашаць пытанні асноўнага закона.
Гэта ўсё дае падставы не прызнаць гэты рэферэндум. Але дня нас гэта фактар, які дае нам магчымасць выйсці з нашых кватэраў і дамоў, пабачыць яшчэ раз адно аднаго, усміхнуцца адзін аднаму, плячо адчуць. Мы прапануем, што варта будзе рабіць, кожны будзе вырашаць у дзень так званага рэферэндуму. Вельмі прашу, не сядзіце дома. Гэта шлях у нікуды. Тады Ціханоўскі будзе сядзець 20, а можа і больш гадоў. І нашыя суграмадзяне будуць цярпець і цярпець.
РР: Відавочна, што і самому Лукашэнку не хочацца праводзіць гэта рэферэндум. Нібы яшчэ ўвесь час падштурхоўваюць. Нібыта гэта можа быць і Пуцін, які прызначае чарговыя гутаркі і сустрэчы з Лукашэнкам. Чаму, сапраўды, было зацягнутае гэтае грамадскае абмеркаванне, фактычна да святочных дзён. Сам Лукашэнка не хоча, каб людзі ўбачылі гэтыя праўкі? Што ў іх можа быць такога?
Павел Латушка: Ну, па-першае, мы ведаем сцэнар, што Пуцін ціснуў на Лукашэнку, каб адбылася змена Канстытуцыі яшчэ да сакавіка бягучага года. Прапаноўвалася большая роля палітычным партыям. Лукашэнка на гэта не пайшоў. Ён адцягваў, адцягваў сітуацыю. Ці не перапыняецца, але ўсё ж такі я не стаў бы разлічваць, што хтосьці вырашыць за нас наш лёс. Не будзе Расея вырашаць у нашых інтарэсах наш лёс. У Расеі ёсць абсалютна стратэгічны інтарэс. Гэта тэрыторыі, на якія яны хочуць мець абсалютны ўплыў, а ў найгоршым сцэнары – проста далучыць да Расейскай Федэрацыі. Таму не трэба спадзявацца на Расею. Мы павінны спадзявацца перадусім на сябе. Лукашэнка, канешне, баіцца, бо ён разумее настрой у грамадстве. Ён баіцца. Ён вельмі цяжка перажыў папярэднія два гады. І ён можа прагназаваць, небеспадстаўна, што людзі могуць паказаць свой пратэст. І мы заклікаем паказаць свой пратэст рознымі формамі. І паказаць, хто ўсё ж такі павінен кіраваць у краіне, і на чыім баку большасць.
РР: Лукашэнка яшчэ сказаў такую фразу, што вось прызначыў рэферэндум на другую палову лютага. Ён адбудзецца, калі раптам вайна не пачнецца. І адначасова, што ёсць такія прагнозы, планы, якія сталі публічнымі, з боку Расеі, менавіта ў лютым пачаць атаку на Украіну. Гэта міжсабой звязана?
Павел Латушка: Я думаю, разумеючы пагрозу гэтага канфлікту, што Расея пойдзе ўсё ж такі шляхам дэстабілізацыі гэтай сітуацыі на вонкавых граніцах, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя інструменты. Канцэнтрацыя войскаў, арганізацыя войсковых вучэнняў на тэрыторыі Беларусі, канцэнтрацыя ўзброеных сілаў з тэрыторыі Беларусі. Фінансуючы і падштурхоўваючы ўнутры Украіны канфлікты, палітычныя праблемы, гэта тактыка. А стратэгія – неіснаванне ўкраінскай дзяржавы. Пра гэта сказаў у адпаведным артыкуле Пуцін. А Талстой, намеснік старшыні Дзярждумы ўвогуле сказаў, што Украіны праз 10 гадоў не будзе. Можаце сабе ўявіць, што кіраўнікі суседняй краіны кажуць, што Украіны не будзе. А пра Беларусь увогуле не ўзгадваюць. У іх планах ужо Беларусь не існуе.
Расея робіць стратэгічныя памылкі. Фактычна на сённяшні дзень, я сказаў і расейскім журналістам, што Расея, робячы гэтыя стратэгічныя, знешнепалітычныя памылкі, стварае пояс недобрасуседства вакол сябе. Ужо няма ніводнага ўрада, я перакананы, у ніводнай краіне, суседней для Расеі, які не апрацаваў сакрэтныя планы на здарэнне магчымай расейскай інтэрвенцыі на тэрыторыю гэтых краінаў, у сувязі з магчымай дэстабілізацыі ўнутранай сітуацыі на гэтых тэрыторыях. Усе разглядаюць сёння Расею як пагрозу. Пагрозу незалежнасці, выкарыстанне інструментаў дзеля захопу тэрыторый. На жаль, гэта факт, але гэта стратэгія Расеі. Чаму яна абраная? Імперскія жаданні. Шкада.
Мы, беларусы, чакалі, каб яны асудзілі гэты гвалт. Мы заўсёды нармальна ставіліся і ставімся да расейскага насельніцтва, і ўвогуле да расейцаў. Але ці можам мы пагадзіцца з такой імперскай палітыкай гэтых уладаў? Не! Мы проста перастанем існаваць, і Україна будзе наступнай, а далей і іншыя ўсе краіны.
РР: Так, і цягам года адчувалася не толькі павелічэнне вайсковай прысутнасці, а і эканамічнай з боку Расеі.
Павел Латушка: Так, скончыўшы гэту ўкраінскую тэму і ўсё ж такі выкарыстоўваючы гэты фактар дэстабілізацыі, атрымаць вынік – гэта, каб Захад адмовіўся ад пашырэння НАТА, але зноў такі пытанне гэта вырашае народ. Вось тут памылка, у нас каштоўныя разыходжанні – Расея глядзіць на тэрыторыі Украіны і Беларусі з пункту гледжання тэрыторый, над якімі яны павінны мець кантроль, уладу, уключыўшы або кантралюючы з боку гэтую тэрыторыю. Еўрапейскі звяз і ў тым ліку ЗША глядзяць на нашы краіны з пункту гледжання правоў чалавека. Значыць, права грамадзяніна Беларусі абіраць уладу або самому вырашаць лёс гэтай краіны.
Разумееце каштоўную рознасць? Навязаць тэрытарыяльны ўплыў – мы кантралюем гэтую сітуацыю альбо стварыць магчымасці, калі сам чалавек вырашае лёс сваёй дзяржавы. Я за тое, каб я вырашаў, мы, беларусы, каб вырашалі, а не хтосьці звонку вырашаў мой лёс.
РР: Фактычна для Еўразвязу выгодна мець нейкую краіну паміж ім і Расеяй, і Украінай.
Павел Латушка: Геапалітычна гэта так, я з вамі згодны. Але нават разумеючы ўсе гэтыя геапалітычныя гульні, вы ж хочаце быць у сваім доме гаспадаром. Вы ж не хочаце, каб сусед прыйшоў і сказаў: так, перастаў шафу, тэлевізар тут стаяць не будзе і ўвогуле ты тут жыць не будзеш. Я нязгодны з гэтым. Гэта такі прымітыўны пункт гледжання, але таксама пераходзіць і на краіну.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя