Павел Латушка: Лукашэнка – пагроза для суседзяў
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Польшчы давядзецца адступіць у сітуацыі з абмежаваннямі на перамяшчэнне грузавых аўтамабіляў праз беларуска-польскую мяжу.
Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні ўрада.
Яго заяву пракаментаваў кіраўнік Нацыяльнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Нагадаем, 10 лютага гэтага года Польшча закрыла памежны пераход „Баброўнікі – Бераставіца”. Менск у адказ забараніў польскім перавозчыкам заязджаць на тэрыторыю Беларусі праз межы з Літвой і Латвіяй, гэта можна зрабіць толькі праз польска-беларускія пункты пропуску.
Польшча адрэагавала на контрсанкцыі Менска тым, што ўвечары 21 лютага абмежавала рух беларускіх грузавікоў на апошнім дзейным пункце пропуску з нашай краінай „Кукурыкі – Казловічы”.