Павел Латушка: Лёс Беларусі менавіта ў руках беларусаў
Госць Рацыі – намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
РР: Абыліся палітычныя сустрэчы ў Варшаве, на якіх Святлана Ціханоўская абвесціла 7 прыярытэтаў для дэмакратычных сілаў Беларусі. З гэтых сямі ці можна выбраць адзін, самы галоўны.
Павел Латушка: Я думаю, вельмі важным з’яўляецца комплекснае дзеянне, бо зразумела, што ні адзін з прыярытэтаў не вырашыць тых задач, якія мы ставім перад сабой. Бо вельмі важна камбінаванасць нашых дзеянняў, са спалучэннем і ўзяемадапаўненнем. Зразумела, што нейкі інструмент можа быць і больш эфектыўным. Але самым эфектыўным, канешне, з’яўляецца наша воля, воля да перамогі і разуменне таго, што ніхто за нас не зможа вырашыць сітуацыю ўнутры Беларусі. Як бы цяжка ні было. Сёння я прагматычна аддаю сабе справаздачу, якая сітуацыя ўнутры Беларусі, але лёс Беларусі менавіта ў руках беларусаў.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя