Павел Латушка: Мы папярэджвалі пра такі сцэнар развіцця канфлікту

Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы пракаментаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:
– На нашых вачах адбываецца злачынства, калі тысячы нелегальных мігрантаў спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу. Мы папярэджвалі пра гэта і казалі, што на гэтыя дзеянні пойдзе рэжым. Прычына ў тым, што Еўрапейскі звяз дасюль не адрэагаваў на тыя злачынствы, якія здзяйсняюцца на вачах усёй Еўропы. Не ўзбуджаны крымінальныя справы ў адносінах асоб, якія здзяйсняюць гэтыя злачынствы. Звярніце ўвагу на наш ютуб-канал. Мы ўжо некалькі месяцаў таму гаварылі, што сітуацыя пяройдзе ў стан, калі будзе зроблена спроба сотнямі тысяч людзей адначасова перасекчы дзяржаўную мяжу, для таго, каб экскаліраваць сітуацыю. Неабходна прыцягваць да адказнасці вінаватых у здзяйсненні гэтага злачынства. Неабходна хутка ўводзіць санкцыі ў адносінах рэжыму, які на вачах усёй Еўропы здзяйсняе злачынныя дзеянні.
Беларускае Радыё Рацыя
