Павел Латушка: Мы супраць рэформы, якую хоча правесці нелегітымная ўлада



Член прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка змясціў чарговы зварот да беларусаў у сваім Ютуб-канале.

«Сябры, сёння на платформе „Голас” пачалося народнае галасаванне супраць паправак у Канстытуцыю. Я падтрымліваю гэты праект і заклікаю кожнага з вас прыняць удзел у галасаванні”, – кажа Павел Латушка:

– Мы супраць рэформы, якую хоча правесці нелігітымная ўлада. Спачатку новыя сумленныя выбары, пасля – Канстытуцыя. Галасаванне, у якім я заклікаю вас паўдзельнічаць, будзе працягвацца тыдзень. І асноўная мэта новага праекту ад платформы «Голас» – гэта парушыць планы ўладаў. Вы ж разумееце, што зараз у нас хочуць скрасці Канстытуцыю. Так, як зрабілі нядаўна з выбарамі.

Палітык заклікае грамадзянаў Беларусі прагаласаваць на платформе „Голас” за абмеркаванне зменаў у Канстытуцыю і выказаўся, у якой Беларусі хоча жыць.

Беларускае Радыё Рацыя