Павел Латушка наведаў Сейм Польшчы
У аўторак, 21 красавіка, віцэ-маршалак Сейму Рышард Тэрлецкі сустрэўся з былым паслом Беларусі ў Польшчы і членам прэзідыума Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Паўлам Латушкам, паведамляе sejm.gov.pl.
У цэнтры ўвагі перамоў была ўнутраная сітуацыя ў Беларусі і сітуацыя з польскай меншасцю, правы якой парушаюцца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас сустрэчы Павел Латушка распавёў пра дзеянні ўладаў Беларусі, якія ўзмацнілі жорсткасць рэжыму ў дачыненні да грамадзян і абмежавалі грамадзянскія правы і свабоды, уключаючы выкарыстанне рэпрэсій.
Віцэ-маршалак Сейму запэўніў у падтрымцы Польшчай дэмакратычных памкненняў беларускай нацыі і незалежнасці Беларусі.
Фота: sejm.gov.pl
