Павел Латушка падасць заяву на Лукашэнку, Карпянкова і Церцеля
Павел Латушка падасць заяву на Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Карпянкова, які займае пасаду віцэ-міністра ўнутраных спраў, і кіраўніка КДБ Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля ў пракуратуру Польшчы. Гэта звязанае з пагрозамі фізічнага гвалту і тэрору, якія палітык атрымлівае апошнім часам.
Кіраўнік Нацыянальнага Антыкрызіснага Кіравання панясе адпаведную заяву ў пракуратуру 2 чэрвеня з раніцы. З 8.40 да 09.00 перад складаннем заявы Павел Латушка будзе гатовы даць падрабязныя каментары медыям (Варшава, вуліца Nowowiejska 26 B)/
Беларускае Радыё Рацыя, паводле атрыманай інфармацыі з рассылкі