Павел Латушка пра тэлефонны званок Ангелы Меркель Лукашэнку



Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка пра тэлефонны званок выконваючай абавязкі канцлер Нямеччыны Ангелы Меркель Аляксандру Лукашэнку. Ці варта было званіць Лукашэнку, ці дапаможа гэта мігрантам.

Каля двух дзясяткаў загінулых у пратэстах, дзясяткі а можа быць сотні тысяч затрыманых па палітычных матывах. Амаль тысяча афіцыйна прызнаных палітвязняў. Хто і каму павінен пазваніць каб дапамагчы ім ставіць пытанне.

Таму што ніхто не стане бароцца за нас. Таму што людзі на граніцы гэта мы, завяршае свой каментар у YouTube канале павал Латушка. У панядзелак увечары адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Ангелай Мэркель, якая выконвае абавязкі канцлера Нямеччыны.

„Канцлер і спадар Лукашэнка гаварылі пра складаную сітуацыю на мяжы Беларусі з Еўразвязам — асабліва пра неабходнасць гуманітарнай дапамогі для ўцекачоў і мігрантаў, якія знаходзяцца там. Яны дамовіліся працягнуць абмен у гэтых пытаннях”, – паведаміла прэс-служба Меркель.

Беларускае Радыё Рацыя