Павел Латушка пракаментаваў рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі
„Сітуацыя ў Беларусі не сышла на другі план, а наадварот, знаходзіцца на парадку дня ў ЕЗ”.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка пракаментаваў Рэзалюцыю па Беларусі, прынятую Еўрапейскім парламентам 15 сакавіка, і звярнуў увагу на яе найбольш важныя моманты:
„Упершыню на міжнародным узроўні адбылося прызнанне факту здзейсненых злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі…. У гэтым кантэксце важна адзначыць, што Аб’яднаны пераходны кабінет будзе дамагацца таго, каб адказныя за злачынствы прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі былі асуджаныя ў рамках міжнароднага трыбунала. Таксама важна, што еўрадэпутаты прызнаюць працяглую інтэграцыю Расеі і Беларусі — працэсам фактычнай акупацыі”, – адзначыў палітык.
