Павел Латушка прапанаваў адзін з варыянтаў вызвалення палітвязняў



Разгледзець пытанне пра допуск беларускіх спартсменаў, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, да Алімпійскіх Гульняў 2024 года ў Парыжы ў абмен на вызваленне хаця б часткі палітвязняў прапанаваў 2 снежня ў Варшаве кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Палітык выступіў на слуханнях Каардынацыйнай рады па пытаннях пазіцый, падыходаў, стратэгіі вызвалення палітвязняў.

Пасрэднікамі ў перамовах па выказанай Латушкам прапанове павінны быць “трэція краіны”, якія “паціскаюць рукі Лукашэнку” і гатовыя з ім размаўляць без сустрэчных патрабаванняў. Краіны Захаду ўдзельнічаць у гэтым не мусяць, на думку палітыка, на гэтым этапе іх не трэба далучаць да хаця б якіх перамоўных працэсаў па скасаванні санкцый.

Беларускае Радыё Рацыя