Павел Латушка: Расея не бачыць перспектываў у Лукашэнку



Палітычны крызіс у Беларусі не можа вырашыцца канстытуцыйнай рэформай пры захаванні ўлады Лукашэнкі. Вынікі расейска-беларускіх перамоваў у Сочы абмеркавалі ўдзельнікі міжнароднай прэс-канферэнцыі офіса «Беларусь у фокусе».

Кажа  сябра Прэзідыуму Каардынацыйнай Рады Павел Латушка:

– Нягледзячы на тое, што кіраўнік Расеі падтрымаў канстытуцыйную рэформу, у Крамлі вельмі выразна разумеюць, я думаю, і мы таксама разумеем, што галоўным зараз з’яўляецца пытанне легітымнасці дзеючай улады. Улады Беларусі ўмудрыліся правесці з вялізнымі парушэннямі выбары нават у рамках дзеючага выбарчага заканадаўства. ЦВК мусіць распусціцца, павінен быць прызначана новая ЦВК, якая прызнае выбары несапраўднымі.

Эксперты лічаць, што ўсе палітычныя падзеі ў Беларусі залежаць ад таго, наколькі доўга будуць працягвацца пратэстныя хвалі ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя