Павел Латушка: «Сілавікі» мусяць не запалохваць, а бараніць свой народ



Асноўныя пункты рэформы назваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка:

– Мы хацелі б, каб у Беларусі была б утворана структура, якая будзе служыць грамадзянам, а не палітыкам. Другое, каб быў забяспечаны грамадзянскі кантроль дзейнасці праваахоўных органаў, удзел усёй грамадскасці ў іх працы. Трэцяе, мы кажам пра важнасць перадачы бальшыні паўнамоцтваў органам унутраных спраў на месцах у рэгіёнах. Чацвёртая задача – гэта дэмілітарызацыя органаў унутраных спраў.

Па словах Паўла Латушкі, у будучыні плануецца адмена ўсіх нарматыўных прававых актаў, якія былі прынятыя ў Беларусі і садзейнічалі прымяненню рэпрэсій у дачыненні да беларусаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя