Павел Латушка сустрэўся з кіраўніком польскага прафсаюза «Салідарнасць»
Павел Латушка сустрэўся з кіраўніком польскага прафсаюза «Салідарнасць» Пятром Дудам.
Пётр Дуда запэўніў, што «Салідарнасць» цалкам на баку беларускіх рабочых і незалежных прафсаюзаў і стачкамаў, таксама прафсаюз будзе ўздымаць пытанне пра рэпрэсіі ў дачыненні да рабочых у Беларусі на ўзроўні міжнародных прафсаюзных арганізацый.
Таксама кіраўнік «Салідарнасці» выказаўся аб недапушчальнасці рэпрэсій у дачыненні да журналістаў і заявіў, што «Салідарнасць» падтрымае акцыю аб выключэнні „Белтэлерадыёкампаніі” з Еўрапейскага вяшчальнага саюза за парушэнне правоў працаўнікоў тэлерадыёкампаніі.
