Павел Латушка сустрэўся з паслом Славеніі ў Польшчы
Кіраўнік Нацыянальнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка і адказны за шматбаковую дыпламатыю Уладзімір Астапенка сустрэліся з паслом Славеніі ў Польшчы Бажэнай Фарштнарыч. У ходзе якой абмеркавалі праблемы палітычнага крызісу ў Беларусі, выклікі і пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі для рэгіянальнай бяспекі і аператыўныя дзеянні ў адказ з боку ЕЗ-у ў перыяд старшынства Славеніі.
Павел Латушка перадаў суразмоўцы ліст НАУ з заклікам пра непрызнанне Лукашэнкі і замарозку рэсурсаў МВФ, запрашэнне на прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу, а таксама адкрыты зварот дзеячаў культуры да Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.
Беларускае Радыё Рацыя
