Павел Латушка у польскім Сейме размаўляў пра сітуацыю ў Беларусі
У польскім Сейме прайшла сустрэча парламенцкай групы па справах Беларусі з Паўлам Латушкам, былым амбасадарам Беларусі ў Польшчы а цяпер чальцом прэзідыума Каардынацыйнай Рады па ўрэгуляванні палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Распавёў старшыня парламенцкай групы дэпутат польскага сейма Роберт Тышкевіч:
Па словах Роберта Тышкевіча, Еўразвяз павінен быць больш актыўны і прадпрымаць канкрэтныя дзеянні, каб у Беларусі спынілася хваля рэпрэсій. Пра гэта таксама ішла гутарка з Паўлам Латушкам.
Мяркуецца, што Павел Латушка наведае яшчэ Літву, каб распавесці аб сітуацыі ў Беларусі. А ў суботу ў яго запланаваныя сустрэчы ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя
