Павел Латушка: У Рады свой план, таму Лукашэнку чакаюць «сюрпрызы»



Разам з Народным ультыматумам Каардынацыйная Рада хоча рэалізаваць эканамічную праграму ратавання Беларусі.

Кажа сябра прэзідыуму КР Павел Латушка:

– Галоўнае – стабілізаваць і забяспечыць рэальны рост эканомікі ў інтарэсах насельніцтва, грамадзян Беларусі. Мы будзем пашыраць менавіта антыкрызісны парадак дня. Фактычна сёння ўлада, якая дзейнічае не легітымна, стварыла сітуацыю, калі краіна знаходзіцца ў цэлым шэрагу дэфолтаў. І ключавым дэфолтам, які ўплывае на інтарэсы грамадзянаў Беларусі, з’яўляецца эканамічны дэфолт.

Сярод агучаных тэзаў эканамічнай праграмы названыя адрыў дзяржавы ад поўнага кантролю над рынкам, частковая прыватызацыя прадпрыемстваў і часовы мараторый на вяртанне Беларуссю крэдытаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя