Павел Латушка заявіў пазіцыю НАК па рэферэндуме
Паводле Паўла Латушкі, найперш трэба спыніць рэпрэсіі, дамагчыся вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў.

Таксама неабходна дамагчыся непрызнання за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму, прызнання рэферэндуму несапраўдным галасамі саміх грамадзян або далейшых санкцый у выпадку правядзення рэферэндуму.
Таксама ён выказаўся пра пагрозу незалежнасці, якую нясуць расейскія войскі ў Беларусі:
– Адносна прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Народнае антыкрызіснае кіраванне лічыць знаходжанне ўзброеных сілаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое ўзгоднена з не легітымнай уладай Беларусі, парушэннем Міжнароднага права. У цяперашняй сітуацыі знаходжанне расейскіх войскаў утвараюць пагрозу ваеннага канфлікту з суседзямі Беларусі, а таксама пагрозу страты суверэнітэту Беларусі.
НАК патрабуе завесці крымінальную справу за злачынствы супраць чалавецтва, катаванні, забойствы, захоп самалёта.
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прадставілі стратэгію і план дзеянняў падчас абвешчанага Лукашэнкам рэферэндуму. Канферэнцыя праходзіць у Вільні пад назвай «Рэферэндум, да якога мы гатовыя».
Беларускае Радыё Рацыя
