Павел Латушка: Змаганне за свабоду цяпер робіцца і змаганнем за незалежнасць нашай краіны
Павел Латушка правёў гістарычныя паралелі паміж сённяшнімі падзеямі і падзеямі пачатку ХХ стагоддзя.

Сёння складана сабе ўявіць сусветную вайну, але буйны рэгіянальны канфлікт – магчыма. І незалежнасць Беларусі – ключ да захавання стабільнасці ў рэгіёне.
– У жніўні 2020 года беларускі народ не імкнуўся ні да якога геапалітычнага выбару. Грамадства хацела павагі, і паказала сваё імкненне да дэмакратыі. Такім чынам, імкненне да свабоды і незалежнасці, а таксама палітычнай суб’ектнасці – гэта паказнік таго, што беларускі народ не імкнецца да канфлікту з суседзямі. Рыторыку нянавісці, агрэсіі заводзіць той чалавек, які ігнаруе выбар народу. Беларусам трэба зразумець, што змаганне за свабоду цяпер робіцца і змаганнем за незалежнасць нашай краіны.
„Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ і не можа сам вызначаць геапалітычны выбар нашай краіны”, – дадаў Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя
