Павел Латушка звярнуўся да беларусаў у сувязі з новымі санкцыямі
Павел Латушка звярнуўся да беларусаў у сувязі з новымі санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі. Паводле палітыка, прынятыя санкцыі – гэта пасыл да тых дзяржаўных чыноўнікаў, якія баяцца падтрымаць свой народ або наадварот спадзяюцца, што Лукашэнка дапаможа ім утрымацца на пасадах. Ён расказаў пра сваё бачанне эфектаў ад ужо прынятых санкцый.
Павел Латушка адзначыў адзінства краін Еўрапейскага Звязу, а таксама ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Украіны ў пытанні прыняцця новых санкцый супраць рэжыму ў Беларусі. Ён нагадаў, што мэты беларусаў застаюцца ранейшымі: вызваленне палітвязняў, расследаванне злачынстваў рэжыму і арганізацыя новых, свабодных выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя