Павел Лёгкі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі
Павел Лёгкі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі. Адпаведная пастанова Савета міністраў ад 9 студзеня 2018 года апублікаваная на сайце ўрада.
Да гэтага прызначэння Лёгкі займаў пасаду дарадцы-пасланніка пасольства Беларусі ў Расеі. Замест яго дарадцам-пасланнікам прызначаная Наталля Кіслякова.
Лёгкі ў 2003—2013 гадах працаваў кіраўніком прэс-службы беларускага прэзідэнта.
