Павел Мацукевіч: Рэжым Лукашэнкі ўяўляе сабой цалкам ваенізаваную вертыкаль
У беларускіх чыноўнікаў быў выбар, але яны выбралі падтрымаць рэжым Лукашэнкі.
Як вынік, у Беларусі фармуецца асаблівая дзяржаўная сістэма, характарыстыку якой даў старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй з 15-гадовым вопытам дыпламатычнай працы – Павел Мацукевіч:
Не ваенным чалавекам з’яўляецца толькі Качанава і прэс-сакратар Лукашэнкі Эйсмант. Усе астатнія людзі – людзі ў пагонах. І ў гэтай сістэмы, у гэтай вертыкалі ваенная задача. Яна не вырашае задачы эканомікі, яна не вырашае задачы прасоўвання дыялогаў з кімсьці, яна вырашае задачу як умацавацца і застацца ва ўладзе, забяспечыць транзіт, які не ведаюць як зрабіць. Гэта ніяк не звязана з інтарэсамі краіны, інакш там гэтых людзей проста не было б.
Паводле Паўла Мацукевіча, прыкметай ваенізацыі рэжыму з’яўляецца масавае прызначэнне амбасадарамі Беларусі ў іншыя краіны асобаў з сілавых структур, былых супрацоўнікаў пракуратуры і Мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя