Павел Мацукевіч: Сённяшні інтэграцыйны працэс з Расеяй Беларусі апрыёры не выгадны



Менскі і Масква падпісалі 28 „дарожных картаў”, поўны тэкст якіх ніхто не бачыў.

Пра значэнне дадзеных саюзных праграм разважае старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч:

– Такога ўзроўню ціску, такога ўзроўню непрыняцця беларускага рэжыму, у гісторыі гэтага рэжыму не было. Страты для суверэнітэту непазбежныя і гэтыя страты былі прапісаны, у прыватнасці, у дамове 1999 года. Я баюся, што менавіта да выкання  гэтых дамоўленасцяў, скажам так у накірунку выкання гэтых дамоўленасцяў, мы і пачалі рух. 

Па словах Паўла Мацукевіча, інтэграцыя пачалася, але Беларусь не мае шанцаў атрымаць вялікія саступкі ад Расеі. Тым не менш, асноўная ўвага абодвух краін накіравана, у першую чаргу, на эканамічную інтэграцыю.

Беларускае Радыё Рацыя