Павел Мацукевіч: У ЗША была мажлівасць спрыяць вырашэнню крызісу ў Беларусі праз «Паўночны паток-2»



Расейскі газаправод «Паўночны паток – 2» даўжынёй 1 200 кіламетраў і коштам 11 мільярдаў даляраў, пракладзены ў абыход Украіны, выйшаў на балтыйскае ўзбярэжжа Германіі. Пра значэнне газапроваду для беларусаў разважае былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч:

– Чамусьці згода амерыканцаў на завяршэнне гэтага патока. Бо яны маглі б нейкім чынам звязаць гэта з беларускім крызісам. Скажам так, калі б беларускае пытанне цікавіла ў сур’ёзнай ступені ЗША, яны б маглі яго звязаць з станоўчым рашэннем у інтарэсах Расеі гэтага важнага для Расеі пытання.

На думку экспертаў, «Паўночны паток-2» быў выкарыстаны ЗША для ўскоснай дапамогі Украіне, чыё пытанне было больш значным за беларускае на міжнароднай арэне.

Беларускае Радыё Рацыя