Павел Мацукевіч: Улада спрабуе выкручвацца



Нядаўні ліст кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, у якім была прапанова пачаць дыялог з Захадам, акрэдытацыя паслоў і вяртанне ў Беларусь Кандрусевіча.  

Пра гэта мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” былым дыпламатам Паўлам Мацукевічам.

РР: Распавядзіце пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі з дыпламатыяй?

– МЗС стараецца насамрэч, наколькі я разумею, знайсці кантакты з заходнімі партнёрамі, спрабуючы ім патлумачыць і даць сваю версію таго, што адбылося, спрабуе з ім дамовіцца, прыйсці да пачатку дыялогу, я б сказаў. Наколькі гэтыя спробы будуць паспяховыя, пакуль напэўна не, бо заходнія партнёры чакалі і чакаюць ад Менску не заяў, нейкіх сваіх версій падзеяў, а канкрэтных крокаў, яны агулам вядомыя. Жэстам добрай волі з беларускага боку было б канешне вызваленне людзей, хаця б іх часткі, каб паказаць, што Менск насамрэч гатовы мяняцца ці штосьці мяняць.

РР: То бок вы лічыце, што наша кіраўніцтва павінна гандлявацца за палітзняволеных?

Я думаю, што не трэба ставіць пытанне ў такім ключы. Прынцыпова важна, каб людзей вызвалілі. Якім чынам, якім шляхам, за кошт змякчэння, я не думаю, што санкцыі могуць быць адмененыя, могуць не ўводзіцца новыя санкцыі, могуць часткова змякчыць тыя, якія ўжо ёсць. Калі гэта дазволіць вызваліць людзей, то чаму б і не. Калі акрэдытацыя пасла Ізраіля ў Беларусі, пасля тэлефанаванні прэзідэнта Ізраіля, дазволілі вызваліць з турмы грамадзянку Ізраіля, то мне падаецца, што гэта добра. Калі акрэдытацыя пасла Ватыкана ў Беларусі дазволіла вярнуцца архіепіскапу Кандрусевічу ў Беларусь, то гэта таксама на мой погляд не дрэнна. Тое ж самае з паслом Швейцарыі ў Беларусі, на свабоду выйшла Наталля Хершэ. Я не думаю, што гэта вялікая цана за вызваленне людзей. Тым больш, што арганізаваць сапраўдную міжнародную ізаляцыю рэжыму на жаль не атрымалася. Сэнсу вялікага гнуць старую лінію, якая можа быць была актуальная ў 2020 годзе, восенню 20-га, на пачатку 21-га года, цяпер не мае сэнсу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя