Павел Мацукевіч: З надыходам выбараў паўстае пытанне перамоў з рэжымам Лукашэнкі
Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі 2024-га года і прэзідэнцкіх у 2025-м нарастае дыскусія пра мажлівых перамовах апазіцыі ў выгнанні і рэжымам Беларусі. Дзеля пошукаў павесткі такіх перамоў адбылася анлайн-сустрэча „Варыянты нармалізацыі адносін у Беларусі”.

Сваё бачанне сітуацыі акрэсліў старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, у былым дыпламат, часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі, Павел Мацукевіч:
– Мне здаецца, што ёсць дзве магчымасці пачатку гэтага дыялогу. Або не ад прынцыповых пытанняў, якія лёгка вырашыць. Да такіх я адношу міграцыйны крызіс, дастаткова аднавіць памежнае супрацоўніцтва і міграцыйны крызіс будзе завершаны. Далей можна зняць санкцыі з „Белавія”, дазволіць беларускім самалётам лётаць у Еўропу. Гэта будзе крок у бок беларускага грамадства. Прыступіць да абмеркавання прынцыповых пытанняў. Спыненне рэпрэсій, вызваленне людзей, удзел ці не ўдзел у выбарах 2025 года.
Як вядома, кандыдатам на вышэйшую пасаду ў краіне зараз можа стаць грамадзянін не маладзейшы за 40 гадоў, які пастаянна пражывае ў Беларусі не менш за 20 гадоў. За новага прэзідэнта Беларусі нельга будзе прагаласаваць з-за мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя
