Павел Сапелка: Тэрмін “палітычныя якасці” выкарыстоўвае ўлада



Тэрмін “палітычныя якасці” трэба прыбраць з пастановы Цэнтрвыбаркаму. Гэты тэрмін не тлумачыцца ў выбарчым заканадаўстве, але пры гэтым выкарыстоўваецца ў час адбору асобаў у выбарчыя камісіі. Кажа аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка. З адпаведнай заявай ён звярнуўся ў ЦВК, не атрымаў адказу і гэты факт адзначылі праваабаронцы ў сваёй справаздачы па выніках фармавання выбаркамаў. „І толькі пасля гэтага прыйшоў адказ ад Лідзіі Ярмошынай,” – кажа аналітык.

– Згодна адказу, які хоць са спазненнем, але быў атрыманы, стала зразумела, што ў асноўным палітычныя якасці зводзяцца, на думку Цэнтральнай камісіі, да ацэнкі палітычных поглядаў прэдэнтэнтаў камісіі. Што, на маю думку, і яе падтрымліваюць  мае калегі, абсалютна недапушчальна пры фармаванні выбарчых камісій. Таму што іншадумства пакуль што ў нас дазваляецца. Нават тыя, хто не маюць палітычных поглядаў, якія падапаліся б прадстаўнікам  цяперашняй улады, маюць права ўдзельнічаць у працы камісій.

Павел Сапелка патрабуе прыбраць з Пастановы ЦВК №18, якая рэгулюе працэс фармавання выбарчых камісій, тэрмін “палітычныя якасці” – каб гэта не ўплывала на «адсейванне» апазіцыйных кандыдатаў, якія прэтэндуюць стаць чальцамі выбарчых камісій.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя